Бярозавая Рошча (Буда-Кашалёўскі раён)
Выгляд
Пасёлак
Бярозавая Рошча
|
Бяро́завая Ро́шча[1] (трансліт.: Biarozavaja Rošča, руск.: Берёзовая Роща) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
За 22 км на ўсход ад Буда-Кашелёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
На ўсходзе меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Ліпай (прытокам Сожа).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).
Цяпер у вёсцы адзіны драўляны дом пры прасёлкавай дарозе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 632 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх