Бярозавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бярозавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 597
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бяро́завіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бярозавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Паршавіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паршавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 1 жніўня 1964 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Бярозавічы, а сельсавет — у Бярозавіцкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[1], з іх 94,0 % — беларусы[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.