Бярозаўскі сельсавет (Глускі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бярозаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 679
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Бяро́заўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бярозаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Каткаўскага сельсавета[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 679 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Бярозаўка, вёскі Жукавічы, Згода, Зелянковічы, Зубарэвічы, Падлужжа, Поблін, Розлевічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.