Бярэзінскі сельсавет (Бярэзінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярэзінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Беразіно (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 925
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223306[1]
Код аўтам. нумароў 5

Бярэ́зінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Беразіно (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ушанскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Уша, вёскі Баравіно, Беліца, Белічаны, Бярозаўка, Восава, Грады, Дзямешкаўка, Замак, Калюжыца, Клёнаўка, Котава, Крупа, Любач, Ляжына, Мурава, Новая Князеўка, Новая Машчаніца, Снуя, Старая Князеўка, Старая Машчаніца і Сялянка), а ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (аграгарадок Лешніца, вёскі Навасёлкі і Слабада)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1994 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1925 чалавек[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.