Капланецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капланецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Капланцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 290
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223306[1]
Код аўтам. нумароў 5

Капла́нецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Капланцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменнаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы)[2], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Сялібскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1516 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[6].

Зноскі

  1. Узнать почтовый код (индекс)Белпошта. Праверана 28 жніўня 2022.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 24 лістапада 2021.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.