Сялібскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сялібскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сяліба
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 996
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223328
Код аўтам. нумароў 5

Сялі́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Сяліба.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна, з 25 ліпеня 1931 года — у складзе Бярэзінскага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брадзецкага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Астроўкі, Брадзец, Восава, Воступ, Ільінка, Крапіўня, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Стары Койцін, Улессе, Усход і Чырвоны Араты)[1]. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Капланецкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 996 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы, 0,6 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.