Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі
Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1957 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q12172740? |
Род дзейнасці | археолаг, музейны супрацоўнік, гісторык, этнограф, мастацтвазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1], этнаграфія[1], археалогія[1] і мастацтвазнаўства[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі (17 сакавіка 1876, Шпічынцы — 18 студзеня 1957, Лондан) — украінскі гісторык, археолаг, этнограф, мастацтвазнаўца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Шпічынцах Сквірскага павета Кіеўскай губерні (цяпер Ружынскі раён, Жытомірская вобласць). Сын а. Міхаіла Шчарбакоўскага, брат Данііла Шчарбакоўскага.
Навучаўся ў Пецярбургскім, Маскоўскім і Кіеўскім універсітэтах.
З 1903 года даследаваў старую ўкраінскую архітэктуру, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях і архіалагічных раскопках у розных раёнах Украіны.
З 1907 года ў Галіччыне — супрацоўнік Нацыянальнага музея ў Львове (1908—1910). Потым загадчык археалагічнага аддзела земскага музея ў Палтаве.
Удзельнік украінскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў, за што расійскія ўлады неаднаразова яго арыштоўвалі.
Быў прафесарам Украінскага ўніверсітэта ў Палтаве (1918—1922[2]).
З 1922 года на эміграцыі ў Празе, прафесар Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе (1922—1945) і ў Мюнхене (1945—1951, рэктар). У 1951 годзе пераехаў у Вялікабрытанію.
Сапраўдны сябар Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі, Украінскай вольнай акадэміі навук, Славацкага навуковага таварыства, Чэшскай АН, Міжнароднага антрапалагічнага інстытута ў Францыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер сербскага ордэна Святога Савы.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Архітектура у різних народів (З ілюстраціями). — Л., 1909;
- Архітектура у різних народів і на Україні. — Л.-К., 1910 (Internet Archiv);
- Українське мистецтво — L'art d'Ukraine. — Л.-К., 1913;
- Розкопки палеолітичного селища в с. Гонцях … // ЗУНТ, т. 1. — Полтава, 1919;
- Основні елементи орнаментації українських писанок і їхнє походження. — Прага, 1925;
- A propos de l'art pontique. XVII Congres international d'Anthropologie. — Брюссель, 1935;
- Концепція М.Грушевського про походження українського народу // Праці Українського історично-філологічного товариства в Празі, 1941;
- Формація української нації. — Прага, 1941;
- Кам'яна доба в Україні. — Мюнхен, 1947;
- Орнаментація української хати. — Рим, 1980.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Сквірскім павеце
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Брайтане
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Члены Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Памерлі ў Лондане
- Гісторыкі Украіны
- Археолагі Украіны
- Этнолагі Украіны