Ваенны трыбун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ваенны трыбун (лац.: tribunus militum) — камандная пасада ў рымскім легіёне.

Ужо ў часы цароў начальнікаў кавалерыйскіх атрадаў звалі трыбунам цэлераў. Камандная пасада ваеннага трыбуна была заснавана законамі Канулея ў 444 годзе да н.э. У эпоху Рэспублікі ў кожным рымскім легіёне было звычайна шэсць трыбунаў, якія павінны былі камандаваць легіёнам па чарзе, кожны на працягу двух месяцаў. Як правіла, ваенныя трыбуны паходзілі са знатных сем'яў. Аднак, паколькі яны часта не мелі дастатковага вопыту, а распыленне камандных функцый істотна абцяжарвала кіраўніцтва легіёнам, ужо ў эпоху, непасрэдна перад грамадзянскімі войнамі (у прыватнасці, падчас войны ў Афрыцы супраць цара Югурты), вайскаводы перадаручалі кіраўніцтва легіёнам легатам, як правіла, вопытным военачальнікам, сваім сябрам ці сваякам. Трыбунам пры гэтым заставаліся дапаможныя і дарадчыя функцыі, а таксама камандаванне асобнымі вылучанымі падраздзяленнямі ў адну ці некалькі кагорт.

Асобай разнавіднасцю пасады былі ваенныя трыбуны з консульскай уладай. Яны выбіраліся ў ранняй Рымскай рэспубліцы ў 444—367 гадах да н.э. замест консулаў і кіравалі дзяржавай.

З 362 гады да н.э. трыбутныя каміцыі (tribuni militum comitiati) атрымалі права абіраць шасцярых трыбунаў, а з 311 г. да н.э. на падставе закона Ацілія-Марцыя — шаснаццаць ваенных трыбунаў. З 207 гады да н.э. усе 24 ваенныя трыбуны абіраліся ў каміцыях (так званыя малодшыя каміцыі).

У эпоху Імперыі ў кожным легіёне быў адзін ваенны трыбун з ліку сенатараў — трыбун лаціклавій (другі па старшынстве ў легіёне пасля легата, які насіў туніку з шырокай пурпурной аблямоўкай) і пяць — з саслоўя вершнікаў — трыбун ангустыклавій (яны насілі туніку з вузкай пурпурной аблямоўкай).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Robert Bunse: Das römische Oberamt in der frühen Republik und das Problem der «Konsulartribunen» (= Bochumer Altertumswissenschaftliches Colloquium. Bd. 31). Wissenschaftlicher Verlag Trier, Trier 1998, ISBN 3-88476-290-7 (Zugleich: Bochum, Ruhr-Universität, phil. Dissertation, 1997).
  • Alfred Richard Neumann: Tribunus 2.-4. In: Der Kleine Pauly (KlP). Band 5, Stuttgart 1975, Sp. 947—948.