Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла
| Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла | |
|---|---|
| англ.: McGill University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: McGill University |
| Дэвіз | лац.: Grandescunt Aucta Labore |
| Заснаваны | 1821 |
| Рэктар | Deep Saini[d][1][2] |
| Студэнты | 31 081, 40 036 і 37 888[3] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Манрэаль, Квебек, Канада |
| Сайт | mcgill.ca |
Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла (англ.: McGill University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Манрэаль у правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны каралеўскай граматай у 1821 годзе, універсітэт носіць імя Джэймса Мак-Гіла, шатландскага гандляра і рабаўладальніка, па завяшчанні якога ў 1813 годзе заснавана вучэльня. Універсітэт ажыццяўляе навучанне на англійскай мове. Галоўны кампус знаходзіцца на схіле гары Маўнт-Роял у цэнтры Манрэаля, а другі кампус знаходзіцца ў 30 кіламетрах на захад ад галоўнага кампуса на аднайменным востраве. Універсітэт з’яўляецца адным з двух сябраў Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, размешчаных па-за межамі ЗША. Універсітэт прапануе ступені і дыпломы па больш чым 300 напрамках навучання.
Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць 12 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 148 стыпендыятаў Родса, а таксама 159 стыпендыятаў Лорана, 18 мільярдэраў, тры прэм’ер-міністры Канады, два генерал-губернатары Канады і 15 суддзяў Вярхоўнага суда Канады. Сярод выпускнікоў вучэльні таксама 9 лаўрэатаў прэміі "Оскар", 13 лаўрэатаў прэміі "Грэмі", 13 лаўрэатаў прэміі "Эмі", чатыры лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі і 121 алімпіец з больш чым 30 медалямі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт аграрных і экалагічных навук
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт стаматалагічнай медыцыны і навук пра здароўе ротавай паражніны
- Факультэт адукацыі
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт права
- Факультэт менеджменту
- Факультэт медыцыны і навук пра здароўе
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Школа музыкі
- Школа бесперапыннага навучання
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.lapresse.ca/actualites/2022-11-15/universites-montrealaises/un-nouveau-recteur-a-mcgill-un-nouvel-appel-de-candidatures-a-l-uqam.php
- ↑ https://www.mcgill.ca/about/fr/la-haute-direction
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Дж. Мак-Гіла- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы