Першаснаполасцевыя чэрві. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 1,5 метраў. Цела шорсткае, воласападобнае, укрытае кутыкулай, кішэчнік часткова рэдукаваны (у целе жывёлы-гаспадара жывяцца асматычна). Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць. Раздзельнаполыя.
У выкапнёвым выглядзе вядомыя з эацэну. Адрозніваецца больш за 300 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах ад тропікаў да тундры. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найбольш пашыраны валасень звычайны (Gordius aquaticus).
Лічынкі ў развіцці змяняюць двух гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жукі). У канчатковым гаспадару вырастаюць у дарослых чарвей, праз покрыва цела выходзяць у навакольнае асяроддзе (гаспадар звычайна гіне). У скуру чалавека і пазваночных жывёл не ўкараняюцца.