Валахоўшчына
Вёска
Валахоўшчына
|
Валахо́ўшчына[2] (трансліт.: Valachoŭščyna, руск.: Волоховщина) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Р. Шаўчэнкі, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясяні).
Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[3]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[4], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 10 двароў, 66 жыхароў.
- 1897 год — 19 двароў, 137 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 25 двароў, 231 жыхар.
- 1959 год — 320 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 16 двароў, 32 жыхара.
Вядомыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- І. П. Мартыненка — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ http://belindex.ru/gomelskaya/braginskiy-raion.html
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 «О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх