Чырвоная Паляна (Брагінскі раён)
Пасёлак
Чырвоная Паляна
|
Чырво́ная Паля́на[1] (трансліт.: Čyrvonaja Paliana, руск.: Чирвоная Поляна) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын - Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з пачатку XX стагоддзя як сяліба, з 1914 года працаваў вятрак. Напачатку 1920-х гадоў сюды перасяліліся некалькі сем'яў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас "Будаўнік сацыялізму". Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка. У 1959 годзе ў складзе калгасу "Першамайск" (цэнтр — вёска Малажын).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1930 год — 29 двароў, 149 жыхароў.
- 1940 год — 105 жыхароў.
- 1959 год — 132 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 9 гаспадарак, 13 жыхароў.
- 2006 год — 9 гаспадарак, 13 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 11 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0