Перайсці да зместу

Валерый Барысавіч Таранчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Барысавіч Таранчук
Дата нараджэння 25 мая 1948(1948-05-25)[1] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Барысавіч Таранчу́к[2] (нар. 25 мая 1948, г. п. Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Механіка», 1971), Інстытут прыкладной матэматыкі АН СССР (аспірантура, 1975).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974 года, загадчык лабараторыі лікавага мадэлявання НДІ прыкладных фізічных праблем, з 1998 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі механіка-матэматычнага факультэта, з 2000 года — прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, у 2000—2016 гадах — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: прыкладная матэматыка; матэматычнае мадэляванне; тэарэтычная і прыкладная механіка; інфарматыка; інфарматызацыя адукацыі. Распрацаваў мадэлі і метады разліку, праграмнае забеспячэнне вылічальных працэсаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Численное моделирование процессов двухфазной многокомпонентной фильтрации в неоднородной пористой среде : диссертация … доктора физико-математическаих наук : 01.02.05 : защищена 20.03.1992 : утверждена 08.05.1992 / Таранчук Валерий Васильевич. — Казань, 1991;
  • Программирование задач численного анализа в системе Mathematica : учебное пособие / А. А. Морозов, В. Б. Таранчук. — Минск, 2005;
  • Графический сервис вычислительного эксперимента : учебно-методическое пособие / В. Б. Таранчук. — Минск, 2009;
  • Mathematical Modelling of Running Crown Forest Fires / D. V. Barovik, V. B. Taranchuk // Mathematical Modelling and Analysis. — 2010. — Vol. 15, № 2. — Р. 161—174.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Таранчу́к Валерый Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Таранчук Валерий Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 186.
  • Таранчук Валерий Борисович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 271—272.