Вальдэмар Віктаравіч Раманенка
Вальдэмар Віктаравіч Раманенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 2021[1] (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | Клінічная медыцына[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Вальдэмар Віктаравіч Рамане́нка[2] (14 сакавіка 1937 — 15 студзеня 2021[3]) — вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1991[3]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Цімкавічы (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў у Цімкавічах сярэднюю школу[3] і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1960 годзе. У 1960—1964 гадах працаваў тэрапеўтам у Капыльскай раённай бальніцы[3]. У 1964—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі № 1 Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1967 годзе невялікі час працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце асістэнтам кафедры факультэцкай тэрапіі. У 1967—1968 гадах у Мінскай абласной клінічнай бальніцы (урач-тэрапеўт), у 1968—1969 гадах — старшы выкладчык кафедры грамадзянскай абароны Мінскага педагагічнага інстытута[3]. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1968 годзе.
З 1969 года В. В. Раманенка кіраваў тэрапеўтычным аддзяленнем Беларускай навукова-даследчай лабараторыі экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы, у 1974—1980 гадах — адначасова намеснік дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчага інстытута, створанага на базе лабараторыі, у 1980—1981 гадах — старшы навуковы супрацоўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы працаздольнасці і аховы працы інвалідаў[3].
З 1981 года В. В. Раманенка ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). Тут ён у 1981—1988 гадах займаў пасаду асістэнта кафедры неадкладнай тэрапіі, з 1989 па май 2003 года — загадчык кафедры № 3 па падрыхтоўцы ўрачоў-інтэрнаў (пазней — кафедра клінічнай фармакалогіі і тэрапіі), з 2003 года па чэрвень 2014 года — прафесар кафедры[3].
Памёр В. В. Раманенка 15 студзеня 2021 года[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 160 апублікаваных прац, 5 вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[3]. Навуковыя працы па механізмах рэадаптацыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназаванні вынікаў хірургічнага лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, па эпідэміялогіі, структуры і падставах інваліднасці пры ўнутраных хваробах, па механізмах медыка-сацыяльнай рэабілітацыі.
Сярод апублікаваных прац:
- Врачебно-трудовая экспертиза и трудовое устройство при хронической неспецифической пневмонии с сегментарным и диффузным пневмосклерозом: (методические указания) / Министерство социального обеспечения БССР, Белорусская научно-исследовательская лаборатория экспертизы трудоспособности и организации труда инвалидов. — Мн.: [б. и.], 1971.
- Механизмы компенсации при митральном стенозе / А. В. Шотт, В. К. Кухта, В. В. Романенко. — Мн. Беларусь, 1978.
- Приобретенные пороки сердца: хирургическое лечение: учебное пособие для слушателей системы последипломного медицинского образования / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БГМУ, 2004.
- Острая ревматическая лихорадка: этиология, диагностика, лечение, профилактика: [практическое руководство для врачей] / В. В. Романенко, З. В. Романенко. — Мн.: БелМАПО, 2004.
Узнагароды и званні
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Ветэран працы» (1990)
- Ганаровая грамата Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР (1977)
- Ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1977)
- Шэраг заахвочванняў ад БелМАПА
- Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасцям «тэрапія» і «кардыялогія» (2009)[3].
Зноскі
- ↑ https://belmapo.by/voldemar-viktorovich-romanenko.-nekrolog.html
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Вольдемар Викторович Романенко. Некролог Архівавана 12 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раманенка Вальдэмар Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у асобах і падзеях: Раманенка Вальдэмар Віктаравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Вольдемар Викторович Романенко. Некролог Архівавана 12 красавіка 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- К 75-летию профессора B. B. Романенко // Медицинские новости, № 9, 2012. (руск.)
- Ігнатчык І. Доктар ад Бога // Масава-палітычная газета Капыльскага раёна «Слава працы»
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Цімкавічах
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі СССР
- Медыкі Беларусі
- Тэрапеўты СССР
- Тэрапеўты Беларусі
- Кардыёлагі Беларусі
- Узнагароджаныя ганаровымі граматамі