Валянцін Сцяпанавіч Няжноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Сцяпанавіч Няжноў
руск.: Валентин Степанович Нежнов
Дата нараджэння 31 мая (31 мая) 1915(1915-05-31)
Месца нараджэння Петраград,  Расійская імперыя
Дата смерці 24 студзеня 1944(1944-01-24) (28 гадоў)
Месца смерці Мазырскі раён, Гомельская вобласць,  Беларуская ССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19351938, 19421944
Званне гвардыі старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Валянцін Сцяпанавіч Няжноў (руск.: Валентин Степанович Нежнов; 18 мая 1915 — 24 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Няжноў нарадзіўся ў Петраградзе (зараз Санкт-Пецярбург). З 1918 года разам з бацькамі жыў у Пяцігорску. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ у горадзе Мінеральныя Воды. Працаваў на электрастанцыі і слесарам на чыгуналіцейным заводзе ў Пяцігорску. У 19351938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1945 г. зноў у РСЧА. У 1942 годзе скончыў ваеннае вучылішча сувязі ў горадзе Арджанікідзэ (сучасны Уладзікаўказ, Паўночная Асеція). Удзельнік баявых на франтах Вялікай Айчыннай вайны дзеянняў з ліпеня 1942 г.

Камандзір ўзвода сувязі асобнага лыжнага батальёна 29-а гвардзейскага стралковага (12-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старшы лейтэнант В. С. Няжноў асабліва вызначыўся 28—29 верасня 1943 г. у баях за вызваленне Камарынскага раёна Палескай вобласці (сучасны Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Разам з байцамі ўзвода наладзіў сувязь з захопленым плацдармам на правым беразе Дняпра, пераправіў боепрыпасы. 30 верасня В. С. Няжноў замяніў у ходзе бою выбыўшага са строю палітрука і неаднаразова асабістым прыкладам узнімаў байцоў у атаку.

Загінуў у баі 24 студзеня 1944 г. Пахаваны ў брацкай магіле на Кургане Славы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар В. С. Няжнова названыя вуліцы ў Мазыры і Пяцігорску.
  • Імя Героя прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу чыгуначнікаў ў горадзе Мінеральны Воды і на тэрыторыі вучылішча ўстаноўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]