Васільеўская ратонда
Праваслаўны храм | |
Васільеўская ратонда | |
---|---|
Василівська ротонда | |
50°50′53″ пн. ш. 24°19′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Уладзімір |
Канфесія | УПЦ КП |
Епархія | Валынская епархія |
Архітэктурны стыль | украінская готыка |
Заснавальнік | Раман Мсціславіч |
Дата пабудовы | кан. XII ст. |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васільеўская ратонда (укр.: Василівська ротонда) — самабытны помнік валынскай сакральнай архітэктуры канца XII стагоддзя ў горадзе Уладзіміры ў мясцовасці Васыліўшчына ў прадмесці Засмочча, па адрасе вул. Васыліўская, 30. Першапачатковы будынак храма адрозніваўся ад цяперашняга, уяўляў сабой сумесь мясцовай архітэктурнай традыцыі з элементамі готыкі і раманскага стылю. Цяперашні выгляд набыла ў пачатку ХХ стагоддзя.
Належыць да ўзораў храмабудаўнічай дзейнасці князя Рамана Мсціславіча[1].
Унесена ў Дзяржаўны рэестр нацыянальнага культурнага здабытку пад № 85/0[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле падання пабудавана ў 992 годзе і асвечана ў гонар Святога Васіля, патрона вялікага князя кіеўскага Уладзіміра, у падзяку за перамогу над племянным аб’яднаннем харватаў. Узведзена за кароткі час самой дружынай[3][4].
Дагэтуль афіцыйна датавалася канцом XIII — пачаткам XIV стагоддзе на падставе аналізу цэглы, характару мура і т.п. Упершыню гэтае датаванне зрабілі Уладзімір Антановіч і Адрыян Прахаў пасля абследавання царквы ў 1886 годзе. Савасціян Касовіч, які меў візітацыйнае апісанне ўсіх уладзімірскіх цэркваў, у 1695 года адзначаў, што ў царкве быў дом з школай і шпіталем. На бэльцы плябаніі быў надпіс, які сведчыў «сия церков была создана в 1419 году». Аднак на думку польскага даследчыка Міхала Валіцкага, які даследваў ратонду ў 1925 годзе, царква пабудавана на мяжы ХІІ — XIII стагоддзяў і спачатку будынак быў раманскага тыпу, а гатычная перабудова яе была здзейснена пазней (пасля 1523 года)[5]. Гэтага ж датавання прытрымліваўся і Барыс Вазніцкі. На яго думку Васільеўская ратонда была пабудавана адначасова з іншымі падобнымі будынкамі Еўропы[6]. На ранейшае існаванне храма паказваюць і археалагічныя знаходкі. Верагодна, што на месцы цяперашняй Васільеўскай ратонды існаваў старажытны драўляны храм.
Першая дакументальная згадка пра храме адносіцца да 1523 года, у сувязі з перадачай каралём Жыгімонтам І права падавання на Васільеўскую царкву князю Васілю Міхайлавічу Сангушку[7].
Пад 1558 годам ўпершыню згадваецца пра тое, што храм быў каменным[8].
Застаецца невядомай дата калі правы патрона над царквой атрымаў гаспадарскі маршал Пётр Багдановіч Загароўскі, аднак у 1558 годзе ён іх страціў. «Церков свєтого Василя мурованую в месте Володимерском з людми, землями» захапіў князь Мікалай Радзівіл. Захаваліся неаднаразовыя пазовы Пятра Загароўскага да Уладзімірскага земскага суда, у якіх ён абвінавачваў князёў Мікалая, Станіслава і Альбрэхта Мікалаевічаў Радзівілаў, спрабуючы вярнуць царкву і заснаваны пры ёй манастыр, якая згадваецца адзіны раз пад 1570 годам[9].
У 1585 годзе права на Васільеўскую царкву вярнулася да Фёдара Загароўскага. У 1602 годзе Андрэй і Аляксандр Загароўскія скардзіліся на кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта і ўладзімірскага і берасцейскага ўладыку Іпація (Пацея), які ў мінулым годзе «паслаў» сваіх людзей, якія абрабавалі царкву і паздзекаваліся над святаром[10].
З канца XVII і да сярэдзіны XIX стагоддзя ратонда знаходзілася ў запусценні. У 1844 годзе дабудаваны нартэкс, дах пакрыты бляхай. У 1900—1901 гадах па праекце расійскага архітэктара К. Казлова абрыс царквы перапрацаваны ў руска-візантыйскім стылі. Дабудаваны ганак, над нартэксам з’явіўся другі ярус, дзе знаходзяцца званы, увянчаны невялікі баняй. Над ратондай узведзены цыбулепадобны купал на барабане, дэкараваным какошнікамі.
З 1936 года настаяцелем Васільеўскай царквы быў вядомы кампазітар, дырыжор, публіцыст і палітычны дзеяч Міхаіл Таляжынскі[11].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Будынак цэнтрычнага характару ў плане складаецца з васьмі конх і двух прамавугольных прыбудоў з захаду (ганак са званіцай). Перакрыцце васьміпялёсткавае скляпеністае, апсіды — конхавыя. Падтрымліваецца падпружнымі аркамі, распор ад якіх ўспрымаецца размешчанымі звонку невысокімі контрфорсамі. Аконныя праёмы дэкараваны сімвалічнымі выявамі сонца і месяца. Паўночная сцяна ўпрыгожана каменным парталам, заходняя — перспектыўным цагляным.
У сцяне з паўночнага боку знаходзілася ўмуравана шыферная дошка з графіці, якая знікла падчас Першай сусветнай вайны. Надпіс даволі неразборлівы. Ізмаілу Сразнеўскаму ўдалося прачытаць « Помози Б(о)же ра(боу) (сво)єму … си крт в лђт(о) ŞΨБ». Апошняе слова і літары паказваюць на 1194 год, што дазваляе звязаць узвядзенне храма з будаўнічай дзейнасцю Рамана Мсціславіча[1].
Верагодна паслужыла ўзорам для капліцы-ратонды ў Сталпенскай вежы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Рэканструкцыя першапачатковага выгляду
-
Выгляд царквы з другой паловы XIX стагоддзя
-
Паўночны партал. Да 1914 года
-
План. 1929
Зноскі
- ↑ а б Іван Могитич. Василівська ротонда — лицарський храм Волині. — Луцьк, 2010.
- ↑ Волинська область(недаступная спасылка)
- ↑ Ісаєвич Я. Д., Мартинюк А. І. Володимир-Волинський. Історико-краєзнавчий нарис. Львів 1983. С. 22.
- ↑ Батюшков П. Н. Волынь, исторические судьбы Юго-Западного края. Санкт-Петербург: Типография товарищества «Общественная Польза», 1888. (руск.)
- ↑ Michał Walicki. Średniowieczne cerkwie Włodzimierza // Rocznik Wołyński. — Równe: Nakład Wołyńskiego Zarządu okręgowego związku polskiego nauczycielstwa szkół powszechnych, 1931. — T. 2. (польск.)
- ↑ Навіны з Уладзімір-Валынскага(недаступная спасылка)
- ↑ АЗР, т. 2, с. 154.
- ↑ ЦДІА України у Києві, ф. 27, оп. 1, спр. 1, арк. 131 зв.
- ↑ Сергій Горін. Монастирі західної Волині (Друга половина XV — перша половина XVII ст.). — Львів: Видавництво Отців Василіян «Місіонер» 2007. C. 68.
- ↑ Архив ЮЗР, ч. І, т. 6, с. 320—324.
- ↑ Шиманський П. Музична культура Волині 1 половини ХХ століття, Луцьк 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Володимир Січинський. Ротонди на Україні. — Київ: Київ-Друк, 1929.
- Raczyński J., Walicki M. Z wycieczni naukowej zakładu architektury polskiej na Wołyniu // Przegląd historji sztuki. — Warszawa, 1929. — Zesz. 1-2. — S. 24-28. (польск.)
- Michał Walicki. Średniowieczne cerkwie Włodzimierza // Rocznik Wołyński. — Równe: Nakład Wołyńskiego Zarządu okręgowego związku polskiego nauczycielstwa szkół powszechnych, 1931. — T. 2. — S. 371—383. (польск.)
- Олександр Цинкаловський Старовинні пам’ятки Волині. — Торонто, 1975.
- Сергій Горін. Монастирі західної Волині (Друга половина XV — перша половина XVII ст.). — Львів, 2007. ISBN 978-966-658-105-4
- Святослав Терський. Княже місто Володимир. — Львів, 2010. ISBN 978-966-553-892-9
- Іван Могитич. Василівська ротонда — лицарський храм Волині. — Луцьк, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васільеўская ратонда
- Царква Св. Васіля (ратонда) на сайце Прадзедаўская слава