Васіль Васілевіч Карпечанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Васіль Васілевіч Карпечанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 студзеня 1925(1925-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 2005(2005-08-30) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Васіль Васілевіч Карпе́чанка (7 студзеня 1925, в. Будзішча Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці — 30 жніўня 2005, Магілёў) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Будзішчанскую няпоўную сярэднюю школу, вучыўся ў 1939—1941 гадах у Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у баях быў тройчы паранены.

З 1946 г. працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай, затым Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. Скончыў у 1952 годзе Гомельскае педвучылішча, у 1957 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай раённай газеты «За камуністычную працу».

З 1959 г. каля 30 гадоў працаваў у Рэчкаўскай СШ Магілёўскага раёна на пасадах дырэктара, намесніка дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. З 1987 г. — пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Член СП Беларусі з 1990 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў друкавацца з 1953 г. у раённых, абласных, рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Дняпро» (1957), «Прыдняпроўе» (1959). Пра свае ваенныя шляхі-дарогі расказаў у шматлікіх творах, якія ўвайшлі ў паэтычныя зборнікі розных гадоў: «Споведзь збалелай душы» (1994), «Я родам з Будзішча» (1994), «Вярхом на ўрагане (1996)», «Боль» (1998), «Назаўсёды» (2002), «Ішла вайна» (2005). Выдаў зборнікі вершаў для дзяцей «Сандалікі-скакалікі» (1994), «Крылаты будзільнік» (1998). Многія вершы ўключаныя ў школьныя падручнікі для малодшых класаў. Апублікаваў шмат вершаў, баек, гумарэсак для дарослых. Зборнік вершаў «Толькі з табою» (1998) пакладзены на музыку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За гераізм адзначаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, медалем «За адвагу» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сонейка ўзышло: Вершы. — Мн.,1961.
  • Споведзь збалелай душы: Выбранае. — Магiлеў, 1994.
  • Я родам з Будзiшча: Вершы. — Магiлеў, 1994.
  • Сандалiкi-скакалiкi. — Магiлеў, 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аношкін, І. Франтавік, настаўнік, паэт / І. Аношкін // Веснік Магілёва. — 2005. — 22 июля. — С. 6.
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 615—616.
  • Дзятлаў, А. Не лічыць ветэран гады / А. Дзятлаў // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2004. — 28 лютага. — С. 5.
  • Дуктов, В. Бывший воин стал поэтом / В. Дуктов // Веснік Магілёва. — 2002. — 4 ліпеня. — С. 4.
  • Дуктаў, У. Паэт-франтавік / У. Дуктаў // Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 6 студзеня. — С. 3.
  • Карпечанка Васіль Васільевіч: некралог // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2005. — 31 жніўня. — С. 2.
  • Сідарэнка, І. Сонечныя залацінкі паэзіі / І. Сідарэнка // Прыдняпроўская ніва (Магілёў). — 2000. — 21 кастрычніка. — С. 2.
  • Скульбедаў, В. «Жыццё ў мяне і лёс адзіны з маёю любаю Радзімай» / В. Скульбедаў // Зямля і людзі. — 2004. — 15 снежня. — С. 15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]