Васіль Савіч Гарбацэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Васіль Гарбацэвіч)
Jump to navigation Jump to search
Васіль Савіч Гарбацэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 красавіка 1893(1893-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1985(1985-09-17) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыст, драматург, настаўнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Васіль Савіч Гарбацэвіч (7 (19) красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 верасня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929).

Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925–1928).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1941, 1945–1957).

Сябра СП СССР з 1981 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1923 г. Яго п'еса «Вяселле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ (1921). Іншыя п'есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў) апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959; «К бяздонню» (пастаўлена ў 1922), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930).

У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).

Для творчасці В. Гарбацэвіча характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовы[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • ордэн Айчыннай вайны I ступені

Зноскі

  1. Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. Васіль Савіч Гарбацэвіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 54.
  • Гарбацэвіч Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 2. — С. 116.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. — С. 121.
  • Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]