Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Мацюшэўскі
Першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
з 27 снежня 2014
Прэм'ер-міністр: Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Ільіч Сямашка
 
Партыя: беспартыйны
Адукацыя: БДУ (1991); Лонданская школа бізнесу (2012)
Нараджэнне: 26 сакавіка 1969(1969-03-26) (48 гадоў)
г. Орша, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Жонка: Алена Леанідаўна Давыдзенка

Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі (руск.: Василий Станиславович Матюшевский, 26 сакавіка 1969, Орша, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі фінансіст, банкір і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1995).

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі (з 2014 г.).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Мацюшэўскі нарадзіўся 26 сакавіка 1969 г. у горадзе Орша ў сям'і Станіслава Мацюшэўскага і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны. Сям'я жыла на ўскраіне Оршы ў прыватным доме і трымала ў сваёй падсобнай гаспадарцы кур і свіней.

Бацька Васіля — Станіслаў Мацюшэўскі — узначальваў транспартную спецбазу. Дзед Васіля Мацюшэўскага па мужчынскай лініі паходзіў з Круглянскага раёна і насіў прозвішча не «Мацюшэўскі», а «Бяззубік», і пасля шлюбу ўзяў прозвішча сваёй жонкі «Мацюшэўскі»[1].

Маці Васіля Мацюшэўскага (Марыя Дзмітрыеўна) паходзіць з Аршанскага раёна і да пенсіі працавала на заводзе сілікатных вырабаў[2].

У Васіля Мацюшэўская маецца адна сястра, якая па прафесіі медык і жыве ў г. Петрапаўлаўск-Камчацкі (Расійская Федэрацыя)[3].

Падчас вучобы ў Мінску ва ўніверсітэце Васіль Мацюшэўскі ажаніўся з Аленай Леанідаўнай Давыдзенка, якая была дачкой доктара эканамічных навук Леаніда Давыдзенкі і вучылася на курс маладзей. Леанід Давыдзенка пачынаў працаваць выкладчыкам эканамічнай тэорыі ў БДУ, пазней стаў прарэктарам БДУ, а ў канцы 1990-х гг. быў галоўным саветнікам у прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Лінга. Цяпер Леанід Давыдзенка працуе загадчыкам кафедрай эканомікі ў БДПУ імя Максіма Танка[4].

У першыя гады пасля вяселля Алена Леанідаўна ўказвалася ў дакументах як «Мацюшэўская», але пасля зноў пачала пісацца як «Давыдзенка» і ў цяперашні момант працуе выкладчыкам на факультэце міждародных адносін БДУ. Кандыдацкая дысертацыя Алены была прысвечана эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі на прыкладзе сувязей з Расіяй. Некалькі год таму Алена Давыдзенка стала доктарам эканамічных навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Знешнегандлёвая палітыка краін з малой адкрытай эканомікай ва ўмовах лібералізацыі міжнароднай гандлёвай сістэмы»[5].

Ад Алены Давыдзенкі ў Васіля Мацюшэўскага маецца сын Ян Васілевіч Мацюшэўскі, які ў 2015 г. скончыў навучанне ў БДУ і плануе стаць фінансістам[6].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1976—1986 гг. вучыўся і скончыў срэднюю школу №3 г. Орша з «залатым медалём». У атэстаце аб заканчэнні сярэдняй школы маюцца толькі адныя выдатныя адзнакі. Хацеў пасля школы ісці вучыцца на ваеннага афіцэра, але вырашыў ісці вучыцца на эканаміста ў Мінск, дзе яму як медалісту трэба было толькі прайсці іспыты па дысцыпліне «грамадазнаўства».

У 1986—1991 гг. вучыўся і скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, атрымаўшы спецыяльнасць «Палітычная эканомія»[7]. У студэнцкія гады кожны год ездзіў летам у студэнцкія будаўнічыя атрады, каб зарабіць грошы.

У 1991—1994 гг. вучыўся і скончыў аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. абаранініў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцэптуальныя асновы фарміравання знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі» і атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук[8].

У 2012 г. Васіль Мацюшэўскі скончыў Лонданскую школу бізнесу (London Business School), навучанне ў якой аплаціў банк «БПС-Сбербанк», главой якога ў тыя гады Мацюшэўскі і з'яўляўся.

На высокім узроўні валодае англійскай мовай[9].

Працоўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння ўніверсітэта некалькі месяцаў працаваў у 1991—1992 гг. начальнікам аддзела навукова-вытворчага прадпрыемства «Фенікс» (г. Мінск, Беларусь), а пасля — некалькі месяцаў навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржэканомплана БССР.

З 1992 г. Васіль Мацюшэўскі пачынае працаваць у дыпламатычнай сферы, бо гэта быў час станаўлення самастойнай Рэспублікі Беларусь, якая не мела сваёй развітай дыпламатычнай службы, таму кола беларускіх дыпламатаў у тыя часы актыўна папаўнялася спецыялістамі з іншых сфер, у тым ліку эканамічнай.

З 1992 г. працаваў у аддзеле міжнародных эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адначасова вучыцца ў аспірантуры Інстытуа эканомікі Акадэміі навук Беларусі. З 1992 да 1994 г. — аташэ, трэці сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 1994 да 1997 г. — галоўны эканаміст, начальнік аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

З 1997 да 1998 г. — эканамічны саветнік Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

З 1998 да 2010 г. — дырэктар дэпартамента, намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: курыраваў пытанні кіравання золатавалютнымі рэзервамі, прыцягнення замежных інвестыцый у банкаўскую сістэму Беларусі, аператыўнага кіравання курсам беларускай нацыянальнай валюты, аперацыі Нацбанка на адкрытым рынку; адказваў за міжнародную дзейнасць, у тым ліку супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.

Пасля дэвальвацыі беларускага рубля ў 2009 г. на 26%, пераходзіць у 2010 г. з дзяржаўнай службы на працу ў камерцыйны банк. З 2010 да 2011 г. з'яўляўся генеральным дырэктарам, старшынёй праўлення ААТ «БПС-Банк». З 2011 да 2014 г. — старшыня праўлення ААТ «БПБ-Ашчадбанк» (таго ж банка, але з новай назвай з 2011 г.).

У 2014 г. зноў вяртаецца на дзяржаўную службу, бо 27 снежня 2014 г. быў прызначаны на пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[10].

Маёмасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прызначэння на пасаду першага намесніка старшыні Нацыянальнага Банку Беларусі Васіль Мацюшэўскі (як да таго часу і іншыя намеснікі старшыні Нацыянальнага Банку Беларусі Пятра Пракаповіча) атрымаў у Мінску пляц зямлі ў 0,11 га паблізу вадасховішча Дразды ў т.зв. «пасёлку банкіраў», дзе пабудаваў катэдж[11].

Зноскі

  1. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  2. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  3. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  4. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  5. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  6. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  7. Первый вице-премьер Василий Матюшевский: теперь и 15 лет назад
  8. Первый вице-премьер Василий Матюшевский: теперь и 15 лет назад
  9. В правительстве впервые появился топ-менеджер с европейским образованием: история жизни Василия Матюшевского
  10. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) .
  11. Первый вице-премьер Василий Матюшевский: теперь и 15 лет назад

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]