Велікамалешаўскі сельсавет
Велікамалешаўскі сельсает | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Столінскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікае Малешава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 4 736 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Велікама́лешаўскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікае Малешава.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Азданіцкі (Аздаміцкі) сельсавет у складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Азданічы (Аздамічы). З 8 верасня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альгомельскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. 14 мая 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Малешава, сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- Вёска Альгомель
- Аграгарадок Вялікае Малешава
- Аграгарадок Кароцічы
- Вёска Луткі
- Вёска Талмачава
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 4736 чалавек[2], з іх 99,2 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.