Верхняе Чэрніхава
Вёска
Верхняе Чэрніхава
| ||||||||||||||||||||
Ве́рхняе Чэ́рніхава[1] (трансліт.: Vierchniaje Černichava, руск.: Верхнее Чернихово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў побач з вёскай, на ўзвышшы Рдултоўскія заклалі новы сядзібава-паркавы комплекс у Верхнім Чэрніхаве. Пры заездзе на сядзібу стаяла прыдарожная капліца, ліпавыя прысады вялі да капліцы-пахавальні Рдултоўскіх.
Капліца-пахавальня Рдултоўскіх уяўляе сабой атынкаваны будынак 8 на 10 м, нагадвае склеп, напалову засыпаны зямлёй. Яго фасад упрыгожаны чатырма калонамі і завершаны франтонам. Адсюль садовая сцежка вяла праз парк да дому, які з’яўляўся цэнтрам кампазіцыі.
Вакол знаходзіўся фальварак, рэшткі якога захаваліся да нашых дзён. Сядзібная вось заканчвалася двума спалучанымі міжсобку вадаёмамі, якія жывіліся вадой з крыніцы[2].
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[3].
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца-пахавальня Рдултоўскіх
- Царква Святой Параскевы Пятніцы (1895)
- Прысядзібны парк пры былой сядзібе Рдултоўскіх
- Каплічка прыдарожная
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Чэрніхава. Сляды спадчыны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 19 кастрычніка 2014.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Верхняе Чэрніхава
- Чэрніхава Верхняе на сайце Radzima.org