Рэпічы
Вёска
Рэпічы
|
Рэ́пічы[1] (трансліт.: Repičy, руск.: Репичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Насельніцтва 152 жыхары, 68 гаспадарак (2005).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Баранавічы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск. У напрамку на захад ад вёскі працякае рака Змейка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях з ворагамі загінула 20 вяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], да 1962 года — у склад Вольнаўскага сельсавета[3], да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсавета[4].
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[5].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуе магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- 1909 год — 72 двары, 212 жыхароў.
- 1921 год — 64 дамы, 347 жыхароў.
- 1959 год — 356 жыхароў.
- 1970 год — 260 жыхароў.
- 1998 год — 97 двароў, 194 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 152 жыхары, 68 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- * Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
- Лсіт карты N-35-89. Выданне 1978 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх