Шчарбовічы
Вёска
Шчарбовічы
|
Шчарбо́вічы[1] (трансліт.: Ščarbovičy, руск.: Щербовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 33 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя вёска Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 11 аднавяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[2], да 1962 года — у склад Вольнаўскага сельсавета[3], да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсавета[4].
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- пачатак XX стагоддзя — 56 двароў, каля 160 жыхароў.
- 1959 год — 589 жыхароў.
- 1970 год — 376 жыхароў.
- 1998 год — 72 двары, 159 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 126 жыхароў, 58 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх