Капліца-пахавальня Рдултоўскіх
Капліца | |
Капліца-пахавальня Рдултоўскіх | |
---|---|
![]() | |
53°14′35,56″ пн. ш. 26°14′02,49″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Тып будынка | Капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | ампір |
![]() |
Капліца-пахавальня (грабовец) Рдултоўскіх — рэдкі ўзор мемарыяльнай архітэктуры. З’яўляецца часткай сядзібна-паркавага комплекса Рдултоўскіх у в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Архітэкутра
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры ампіру[1]. Капліца-пахавальня Рдултоўскіх нагадвае склеп і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак памерамі 8 на 10 м, напалову засыпаны зямлёй. Складзены з цэглы і патынкаваны, таўшчыня сцен складае 70 см.
На галоўным фасадзе чатырохкалонны порцік дарычнага ордара, з трохвугольным франтонам на швелеры, апяразаны карнізам на буйных дэнтыкулах. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі 2 аконнымі і ўваходным праёмамі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%BD%D1%8F%D0%B5_%D0%A7%D1%8D%D1%80%D0%BD%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0_%D0%A0%D0%B4%D1%83%D0%BB%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%2802%29.jpg/220px-%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%BD%D1%8F%D0%B5_%D0%A7%D1%8D%D1%80%D0%BD%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0_%D0%A0%D0%B4%D1%83%D0%BB%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%2802%29.jpg)
Шырокі ўваходны праём вядзе ў прытвор, перакрыты паўцыркульным скляпеннем. Далей ідзе спуск па ступенях уніз праз арку ў памяшканне крыпты памерамі 5х5 м, перакрытае крыжовым скляпеннем. У бакавых сценах па 6 арачных ніш-пахавальняў для дамавін у два ярусы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%BD%D1%8F%D0%B5_%D0%A7%D1%8D%D1%80%D0%BD%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%2802%29.jpg/220px-%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%BD%D1%8F%D0%B5_%D0%A7%D1%8D%D1%80%D0%BD%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%2802%29.jpg)
На камерах меліся табліцы, захавалася ў пашкоджаным выглядзе толькі адна з іх з надпісам «Эўгеніуш Рдултоўскі 1839—1911», якая сведчыць пра пахаванне вядомага ўладальніка сядзібы Яўгенія Канстанцінавіча Рдултоўскага (1839—1911), які быў удзельнікам Студзеньскага паўстання і сынам Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1824—1902).
З боку ўезду ў сядзібу ўздоўж капліцы пасаджаны рад ліпы з чатырох дрэў і караганы; ля галоўнага фасада разлі ружы і бэз. Сцежка сада злучала капліцу-пахавальню з сядзібным домам, размешчаны на супрацьлеглых канцах восі.
Зноскі
- ↑ Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 57-58. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 57-58. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца-пахавальня Рдултоўскіх
- Капліца-пахавальня Рдултоўскіх на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца-пахавальня Рдултоўскіх на сайце Radzima.org