Астраўцы (возера)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Астраўцы)
Астраўцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,6 м |
Даўжыня | 2,58 (2,23[1]) км |
Шырыня | 0,3 (0,48[1]) км |
Плошча | 0,92 (0,86[1]) км² |
Аб’ём | 0,00194[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,7[1] км |
Найбольшая глыбіня | 4[1] м |
Басейн | |
Упадаюць | Дрыса |
Выцякаюць | Дрыса |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Астраўцы́ — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (цячэ праз возера), за 36 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Перавоз.
Плошча паверхні возера 0,92 (0,86[1]) км². Даўжыня 2,58 (2,23[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,48[1]) км, даўжыня берагавой лініі 6,7[1] км. Найбольшая глыбіня 4[1] м. Аб’ём вады ў возеры 1,94[1] млн. м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.
Праз возера працякае рака Дрыса і злучае Астраўцы з азёрамі Сіньша і Дрысы. Пратокай злучана з возерам Плеса.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Астраўцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Астраўцы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)