Перайсці да зместу

Берштаўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бершты)
Берштаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 120 м[1]
Даўжыня 3,36 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,68 км²
Найбольшая глыбіня 17 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Басейн
Плошча вадазбору 43 км²
Упадаюць рака Котра
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Берштаўскае (Беларусь)
Берштаўскае
Берштаўскае
Берштаўскае (Гродзенская вобласць)
Берштаўскае
Берштаўскае
Map

Бе́рштаўскае, Бярштанскае, Бершты — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Котра, за 36 км на паўночны захад ад горада Шчучын, каля вёскі Бершты.

Плошча паверхні 1,68 км². Даўжыня возера 3,36 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 6 м. Плошча вадазбору 43 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай плошчай 0,09 га. Возера эўтрофнае. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з ракой Котра, упадаюць рака Рудна і меліярацыйны канал.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.