Вялікае Белае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Вялікае Белае)
Вялікае Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,7[1] м
Даўжыня 2,65 км
Шырыня 0,81 км
Плошча 1,45 км²
Аб’ём 0,00806 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,5 км
Найбольшая глыбіня 10,2 м
Сярэдняя глыбіня 5,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,1 ‰
Празрыстасць да 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Белае (Беларусь)
Вялікае Белае
Вялікае Белае
Вялікае Белае (Віцебская вобласць)
Вялікае Белае
Вялікае Белае
Map

Вялікае Белаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна, за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Белае.

Плошча паверхні возера 1,45 км². Даўжыня 2,65 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Найбольшая глыбіня 10,2 м, сярэдняя 5,4 м. Аб’ём вады ў возеры 8,06 млн м³. Плошча вадазбору 3,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, пясчаныя, вышынёй 11—17 м. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі заліваў. Берагі возера высокія і стромкія, паўночныя — сплавінныя. Пойма шырынёй да 15 м, сухая, у паўночна-заходняй частцы пераходзячая ў верхавое балота. Каля 53 % плошчы дна Вялікага Белага да глыбіні 5 м выслана пяском, да глыбіні 6—7 м апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,1 га і водмель з глыбінямі да 0,1 м.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы ў Вяліка Белае ўпадае ручай (пратока) з возера Гваздок.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

У паўночна-усходняй частцы Вялікае Белае мяжуе з возерам Малое Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. Красная книга Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]