Возера Вісяты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вісяты
Каардынаты: 55°31′54″ пн. ш. 27°21′37″ у. д. / 55.531667° пн. ш. 27.360278° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рэгіён

Віцебская вобласць

Вышыня над узроўнем мора

144,0[1] м

Даўжыня

1,4 км

Шырыня

0,9 км

Плошча

1,05 км²

Аб'ём

0,0044 км³

Даўжыня берагавой лініі

4,1 км

Найбольшая глыбіня

14,5 м

Плошча вадазбору

16,2 км²

Вісяты (Беларусь)
Вісяты
Вісяты
Вісяты (Віцебская вобласць)
Вісяты
Вісяты

Каардынаты: 55°31′54″ пн. ш. 27°21′37″ у. д. / 55.531667° пн. ш. 27.360278° у. д. (G) (O) (Я) Вісяты — возера на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. У басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Вісяты.

Плошча паверхні возера 1,05 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 14,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб′ём вады 4,4 млн м³. Плошча вадазбору 16,2 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком. Берагавая лінія звілістая. У паўночна-заходняй частцы возера востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 2 м пясчанае або глеістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з возерам Укля.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, акунь, джгір і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)