Віхолка (сяло)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Віхолка
руск.: Вихолка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243014
Код АКАТП
Віхолка на карце Расіі ±
Віхолка (сяло) (Расія)
Віхолка (сяло)
Віхолка (сяло) (Бранская вобласць)
Віхолка (сяло)

Віхолка[1] (руск.: Вихолка) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паселішча ад назвы рэчкі Віхолка (прыток Іпуці). Сам гідронім балцкага паходжання. На гэта паказвае тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol- (як у назвах тыпу Даколка), які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[2].

Корань Віх- такі ж, што і ў назве Віхра. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай», далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[3][4].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты[5].

Назву можна прыблізна перадаць як "Плыткая (рака)".

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з сярэдзіны XVIII ст. як хутар, пазней вёска ва ўладанні Кіева-Пячэрскай лаўры[6]. У 1859 годзе сяло Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі, 80 двароў[7].

З мая 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
  6. Вихолка. Родной Брянск, милая сердцу Брянщина. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.
  7. XLVIII. Черниговская губерния. Список населенных мест по сведениям 1859 года. Государственная публичная историческая библиотека России. Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел. (28 сакавіка 1866). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.