Пясочнае (возера)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Пясочнае)
Пясочнае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 168,6 м |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,48 км |
Плошча | 0,24 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,86 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,8 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Пясо́чнае во́зера[1][2] — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Уша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Чэрвень, за 2,5 км на захад ад вёскі Рэчкі.
Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,86 км. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³.
Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёвай частцы возера вышыня схілаў катлавіны дасягае 10 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Возера бяссцёкавае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пясо́чнае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Пясо́чнае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 322. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Пясо́чнае во́зера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 162. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 20. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.