Свір (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Свір)
Jump to navigation Jump to search
Свір
Свір. Возера Свір (04).jpg
Каардынаты: 54°48′19,56″ пн. ш. 26°28′34,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 149 м
Даўжыня 14,1 км
Шырыня 2,27 км
Плошча 22,28 км²
Аб'ём 0,1043 км³
Даўжыня берагавой лініі 31,2 км
Найбольшая глыбіня 8,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Салёнасць 0,26 ‰
Празрыстасць 1 м
Плошча вадазбору 364 км²
Упадаюць Смолка, Вялікі Перакоп, ручаі
Выцякаюць Свірыца
Свір (Беларусь)
Свір
Свір
Свір (Мінская вобласць)
Свір
Свір
Commons-logo.svg Свір на Вікісховішчы

Свірвозера на мяжы Мядзельскага і Смаргонскага раёнаў у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, каля гарадскога пасёлка Свір.

Плошча 22,28 км². Найбольшая глыбіня 8,7 м. Даўжыня 14,1 км. Найбольшая шырыня 2,27 км. Даўжыня берагавой лініі 31,2 км. Аб′ём вады 104,3 млн. м³. Плошча вадазбору 364 км².

Возера Свір у гарадскім пасёлку Свір

Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Заходнія схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, усходнія нізкія, забалочаныя. Пойма на ўсходзе і поўначы выразная (шырыня да 200 м), пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзана сеткай меліярацыйных каналаў. Пераважаюць глыбіні ў 6 метраў, у цэнтры і на поўдні возера пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелямі. Возера моцна зарастае ўздоўж усходніх берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шырыні 200 м. Упадаюць рэкі Смолка, Вялікі Перакоп, ручай Свірскі, на поўначы выцякае рака Свірыца.

Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 259. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 3. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]