Вялікі Перакоп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікі Перакоп
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Плошча басейна 241 км²
Басейн Свір → Свірыца → Страча → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 54°56′10″ пн. ш. 26°35′39″ у. д.HGЯO
Вусце Свір
 · Каардынаты 54°45′50″ пн. ш. 26°32′41″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць, Мінская вобласць
Раён Пастаўскі раён, Мядзельскі раён
Вялікі Перакоп (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце

Вялікі Перакопрака ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нёман.

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 241 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 .

Пачынаецца на паўднёвы ад вёскі Мацясы Мядзельскага раёна (у высокай плыні называецца Малінаўка), упадае з паўднёвага ўсходу ў возера Свір.

Даліна ракі звілістая, добра распрацаваная, у высокай плыні вузкая, у нізкай шырынёй 0,3—1 км. Схілы даліны спадзістыя, ніжэй вёскі Сяляткі — абрывістыя. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае (шырыня да 4 м), на працягу 20,4 км каналізаванае: выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мельнікі (9,5 км) і 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Абрамы — 2,2 км на ўсход ад вёскі Хмылкі (10,9 км). Берагі абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Малы Перакоп, Сермеж і ручай Першы.

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У нізоўі рыбапрамысловая дзялянка, каля вёскі Шэметава створана сажалка (плошча 0,42 км²). У вярхоўі і сярэдняй плыні на абалоне прымае сцёк меліярацыйных каналаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]