Слідзец (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Слідзец)
Jump to navigation Jump to search
Слідзец
Каардынаты: 54°45′17,98″ пн. ш. 29°08′40,65″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 136,4[1] м
Даўжыня 1,91 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,55 км²
Аб'ём 0,00375 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,3 км
Найбольшая глыбіня 19,1 м
Сярэдняя глыбіня 6,8 м
Салёнасць да 0,34 ‰
Празрыстасць 3,2 м
Плошча вадазбору 8 км²
Слідзец (Беларусь)
Слідзец
Слідзец
Слідзец (Віцебская вобласць)
Слідзец
Слідзец

Слі́дзецвозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 11 км на поўдзень ад горада Чашнікі, за 1 км на поўдзень ад вёскі Слідцы.

Плошча паверхні 0,55 км². Даўжыня 1,91 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Найбольшая глыбіня 19,1 м, сярэдняя 6,8 м. Аб'ём вады 3,75 млн. м³. Плошча вадазбору 8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёвай частцы возера ёсць вялікі заліў. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўначы, поўдні і захадзе невялікія ўчасткі сплавіны і забалочанай поймы шырынёй да 80 м. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, ніжэй выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слаба зарастае. Шырыня паласы расліннасці да 40 м, пашырана да глыбіні 3—4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-47