Перайсці да зместу

Тросна (возера, басейн Палаты)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Тросна)
Тросна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,9[1] м
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,45 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,77 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,5 км²
Выцякаюць ручай Тросніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Тросна (Беларусь)
Тросна
Тросна
Тросна (Віцебская вобласць)
Тросна
Тросна
Map

Тро́сна[2][3] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 33 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 8 км на захад ад вёскі [[Труды (Полацкі раён) |Труды]].

Плошча паверхні возера складае 0,45 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 2,77 км. Плошча вадазбору 3,5 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у заходняй частцы возера забалочаныя. У паўночна-заходняй частцы востраў плошчай каля 1 га. На поўдні выцякае ручай (рака) Тросніца[4] ў раку Палата.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, гусцяра, карась, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

  1. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. БелЭн 2002.
  3. Блакітная 1994.
  4. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Тро́сна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 528. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тро́сна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 367. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Тро́сна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 101. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)