Хоціна (возера, Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хоціна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,09 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,18 км²
Аб’ём 0,0003 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,22 ‰
Празрыстасць да 2,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 52 км²
Упадаюць рака Бярозаўка
Выцякаюць рака Бярозаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Хоціна (Беларусь)
Хоціна
Хоціна
Хоціна (Віцебская вобласць)
Хоціна
Хоціна
Map

Хо́ціна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, прыкладна за 7 км у напрамку на ўсход ад горада Лепель каля вёсак Ірынполле і Малое Жэжліна.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 1,09 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км найбольшая глыбіня 2,4 м, сярэдняя 1,7 м. Аб’ём вады 0,3 млн м³. Плошча вадазбору 52 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 8—9 (на поўначы і паўночным захадзе) да 10—12 метраў, стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера сплавінныя. Уздоўж паўднёва-усходняга і паўночна-ўсходняга берагоў забалочаная, месцамі тарфяністая пойма шырынёй ад 10—15 да 100—150 м. Дно возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Цалкам зарастае. Праз Хоціна працякае рака Бярозаўка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, карась, акунь, плотка і іншыя рыбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыслівец І. А. Хоціна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)