Волкі (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Волкі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216782
Код АКАТП
Волкі на карце Расіі ±
Волкі (Смаленская вобласць) (Расія)
Волкі (Смаленская вобласць)
Волкі (Смаленская вобласць) (Смаленская вобласць)
Волкі (Смаленская вобласць)

Волкі (руск.: Волки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 19 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 22 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі