Руднянскі раён (Смаленская вобласць)
Appearance
(Пасля перасылкі з Руднянскі раён Смаленскай вобласці)
Руднянскі раён | |||
---|---|---|---|
Руднянский район | |||
|
|||
Краіна | Расія | ||
Статус | муніцыпальны раён | ||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||
Уключае | 10 муніцыпальных утварэнняў | ||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1929 | ||
Насельніцтва (2017) | 22 918 | ||
Плошча | 2 111 км² | ||
Часавы пояс | MSD | ||
Тэлефонны код | +7 48141 | ||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руднянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рудня.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча раёна — 2111 км².
Мяжуе з Веліжскім, Дзямідаўскім, Смаленскім і Красненскім раёнамі. На захадзе мяжуе з Віцебскай вобласцю Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Руднянскі раён утвораны ў 1929 годзе.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва, жыхароў: 28 037 (2002), 25 506 (2010), 22 918 (2017).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У склад Руднянскага раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 8 сельскіх паселішчаў:
- Руднянскае гарадское паселішча
- Галынкаўскае гарадское паселішча
- Казіміраўскае сельскае паселішча
- Клярынаўскае сельскае паселішча
- Круглоўскае сельскае паселішча
- Любавіцкае сельскае паселішча
- Панізоўскае сельскае паселішча
- Перавалоцкае сельскае паселішча
- Смалігоўскае сельскае паселішча
- Чысцікаўскае сельскае паселішча
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Аўтадарога А141 Арол — Віцебск.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы ў вёсцы Любавічы, помнік архітэктуры барока.
- Былы касцёл, цяпер царква Св. Тройцы ў вёсцы Мікуліна.
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Сінагога ў вёсцы Любавічы.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў (нар. 15 сакавіка 1934 года ў вёсцы Драгелі) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР.
- Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў (нар. 4 мая 1949 года ў вёсцы Круглоўка) — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руднянскі раён (Смаленская вобласць)
- Руднянскі раён на Radzima.org