Панізоўе (сяло)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Панізоўе
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
142 м
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216783
Код АКАТП
Панізоўе на карце Расіі ±
Панізоўе (сяло) (Расія)
Панізоўе (сяло)
Панізоўе (сяло) (Смаленская вобласць)
Панізоўе (сяло)

Панізоўе (руск.: Понизовье) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 36 км на поўнач ад раённага цэнтра, на левым беразе ракі Каспля, за 26 км на захад ад Дзямідава і ў 10 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 959 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Панізоўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Панізоўе размешчана на левым беразе р. Каспля. Рака была часткай шляху «з вараг у грэкі».

Паселішча існавала на памежжы Вялікага Княства Літоўскага з Расійскай імперыяй. У той час як суседняя Рудня (да 1772) уваходзіла ў склад ВКЛ, Панізоўе належала да Расіі.

Да 1924 сяло ў складзе Сілуянаўскай воласці Парэцкага павета Смаленскай губерні. У 1924—1929 гадах — адміністрацыйны цэнтр Панізоўскай воласці Дзямідаўскага павета. У 1929—1930, 1935—1961 гадах — цэнтр аднайменнага раёна. З 1961 года ў складзе Руднянскага раёна

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Плодагадавальнік «Смаленскія саджанцы» адзіны гадавальнік, у якім прадаюць толькі мясцовы пасадачны матэрыял.

Цагляны завод выкарыстоўвае ў якасці сыравіны мясцовыя азёрна-ледавіковыя гліны і суглінкі.

Сярэдняя школа, бальніца, бібліятэка, малочны завод.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча
  • Скульптура на брацкай магіле 588 воінаў і партызан Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]