Зуі (Руднянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зуі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216774
Код АКАТП
Зуі на карце Расіі ±
Зуі (Руднянскі раён) (Расія)
Зуі (Руднянскі раён)
Зуі (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Зуі (Руднянскі раён)

Зуі (руск.: Зуи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 22 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск. За 7 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі