Цагельня (Смаленская вобласць)
Вёска
Цагельня
|
Цагельня (руск.: Цегельня) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 2 жыхары (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўднёвы захад ад Рудні, у 15 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Дабрыня. У 21 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Красное на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 1917 года на тэрыторыі будучай вёскі Цагельня знаходзіліся сялібы — літоўцы, латвійцы і эстонцы, з часоў Вялікага княства Літоўскага, куплялі землі і ўладкоўвалі гаспадарку. Жылі галоўным чынам прыбалтыйцы (сяліба Шэнкунас, сяліба Вайкшнорас, сяліба Туменас, сяліба Айдукас і г.д.) і трохі рускіх.
Пасля рэвалюцыі 1917 года людзей прымусілі аб'яднацца ў калгас і вёскі. Так узніклі вёскі Пацева, Цагельня, і іншыя.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года[1].
У сапраўдны момант зямля былой вёскі Цагельня знаходзіцца ва ўласнасці фермера Калынюка Івана Мікалаевіча, які адкапаў вялікі вадаём і вядзе гаспадарка паводле тыпу фермерскага.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- вёска Цагельня - самы заходні населены пункт вобласці.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны. Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.