Стаі (Смаленская вобласць)
Вёска
Стаі
|
Стаі (руск.: Стаи) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 420 жыхароў (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 8 км на захад ад Рудні, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Чарніца. За 7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.