Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава
Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1943 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Сяргей Пятровіч Сахараў |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
Вольга Фёдараўна Сахарава (дзявочае прозвішча Нікановіч; 28 чэрвеня 1884, в. Казаноўка, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 13 сакавіка 1943) — беларуская пісьменніца. Жонка Сяргея Сахарава.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D1%83_%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%88%D0%BB%D1%8E%D0%B1%D1%83_%28%D0%9B%D1%8E%D1%86%D1%8B%D0%BD%2C_1905%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D1%83_%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D1%88%D0%BB%D1%8E%D0%B1%D1%83_%28%D0%9B%D1%8E%D1%86%D1%8B%D0%BD%2C_1905%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%28%D0%A2%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%2C_1911%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%28%D0%A2%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%2C_1911%29.jpg)
Нарадзілася ў сям’і праваслаўнага святара Хведара Нікановіча. Скончыла Полацкую дзяржаўную гімназію ў 1900 годзе. Працавала настаўніцай прыходскай школы для дзяўчынак у Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія). У траўні 1905 г. выйшла замуж за выкладчыка Люцынскага гарадскога вучылішча Сяргея Сахарава. У студзені 1907 г. разам з мужам пераехала ў Юр’еў (цяпер Тарту, Эстонія), дзе займалася на прыватных курсах дашкольнага выхавання. Пасля некалькі гадоў працы ў Віцебску, Юр’еве, Пінску. 3 1917 г. — ізноў у Люцыне, куды яе муж Сяргей Сахараў быў запрошаны на пасаду дырэктара мясцовай рускай гімназіі. Узначальвае прыватны дзіцячы садок, прымае актыўны ўдзел у працы мясцовай беларускай грамады. У 1922 г. разам з сям’ёй пераязджае ў Рыгу, а ў 1925-м — у Дзвінск, дзе С. Сахараў становіцца дырэктарам Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. У 1932 г. пасля таго, як яе мужа пазбавілі пасады дырэктара беларускай гімназіі, перабіраецца ў Рыгу. Потым яшчэ некалькі разоў была вымушаная змена месца жыхарства: Краслава, Дзвінск, потым ізноў Рыга. Дапамагала мужу збіраць беларускі фальклор.
Частыя пераезды, смерць старэйшай дачкі Галіны адмоўна паўплывалі на стан яе здароўя. Перанесла паралюш, затым прыступ другога. 13 сакавіка 1943 года памерла ў Люцынскім шпіталі. Пахавана ў Люцыне (Лудза) на мясцовых могілках.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%B7_%D0%B4%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96_%D0%86%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D1%96_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%281930%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D1%96_%D0%92%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%8B_%D0%B7_%D0%B4%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96_%D0%86%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D1%96_%D0%93%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%281930%29.jpg)
У шлюбе з Сяргеем Сахаравым мела дачок Ірыну і Галіну.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Актыўная пісьменніцкая дзейнасць В. Сахаравай распачалася пасля пераезду ў 1917 г. у Люцын. Яна пісала невялічкія інсцэніроўкі для выхаванцаў свайго дзіцячага садка, якія і ставіла разам з імі. Паводле матываў паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой Канстанцін Галкоўскі мапісаў 6 музычных ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я. Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. Пісала вершы (зборнік «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы)[1].
Некалькі ейных драматычных твораў засталіся ў рукапісах. У 2015 г. у Мінску выйшаў найбольш поўны на цяперашні час том «Выбраных твораў» Вольгі і Сяргея Сахаравых, куды не патрапіла інсцэніроўка «Вяселля», якая заставалася ў рукапісах і захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Якуба Коласа.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Птушка на волі : п’еса ў 3 дзеях / В. Ф. Сахарава. — Дзвінск, 1932.
Зноскі
- ↑ Дзеячы культуры і навукі — ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. Мн.: Медисонт, 2007. С. 138—149.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 260—261.
- Саламевіч І. Нікановіч-Сахарава // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава ў Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава на Вікісховішчы |
- Біяграфія з выявай(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя ў Латвіі
- Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Латвіі