Тарту
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Культура
[правіць | правіць зыходнік]Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — Тартускі гарадскі музей, мастацкі музей, Тартускі музей цацак, музей спорту, Дом-музей Оскара Лутса; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яна (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). Успенскі сабор. На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя. Дом Упсала. Тэатральны дом.
Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.
Раёны горада
[правіць | правіць зыходнік]- Анелін
- Веэрыку
- Ваксалі
- Іхастэ
- Карлава
- Кесклін
- Маар’ямыйза
- Раадзі-Круусамяе
- Ропка
- Супілін
- Тамелін
- Цяхтверэ
- Юлейые
- Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Багоўскі — эстонскі анколаг.
- Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў — хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Маргус Лайдрэ — эстонскі дыпламат.
- Ёханес Пяэзуке — эстонскі фатограф і рэжысёр
- Эна Раўд — эстонскі пісьменнік.
- Анта Раўкас — эстонскі вучоны-геолаг.
- Кадры Сімсан — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
- Мійна Хярма — эстонскі кампазітар.
- Юла Ыўн — эстонскі скульптар.
- Яан Эйнаста — эстонскі астраном.
- Хейна Элер — эстонскі кампазітар.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Берум, Нарвегія[16]
- Веспрэм, Венгрыя (1969)[16]
- Дэвентэр, Нідэрланды (2004)[16]
- Зютфен, Нідэрланды (1990)[16]
- Каўнас, Літва (1993)[16]
- Кутаісі, Грузія (31 мая 2017)[17][18][…]
- Люнебург, Германія (1993)[16]
- Рыга, Латвія (2005)[16]
- Солсберы, Вялікабрытанія (1999)[16]
- Тамперэ, Фінляндыя (1992)[16]
- Турку, Фінляндыя (1996)[16]
- Ферара, Італія (1998)[16]
- Фрэдэрыксбэркг[d], Данія (1996)[19]
- Хабнарфіёрдур, Ісландыя[16]
- Хяменліна, Фінляндыя (1991)[20][16]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 год: Сост. из офиц. сведений по руководством директора Департамента полиции исполнительной Штера — СПб.: 1829.
- ↑ а б в Тарту // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 281.
- ↑ 1979 Soviet census
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 630. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 444. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 21 чэрвеня 2024.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 29 мая 2016.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 17 мая 2018.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 15 жніўня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Twin cities of Tartu Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ https://www.tartu.ee/et/partnerlinnad#Khuthaisi
- ↑ https://www.tartu.ee/sites/default/files/uploads/Kontaktid%20ja%20linnajuhtimine/V%C3%A4lissuhted/Tartu-Kutaisi_memorandum_31_05_2017_signed.pdf
- ↑ Cooperation between Tartu and Frederiksberg Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Cooperation of Tartu and Hämeenlinna Праверана 4 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́рту // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́рту // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 281—282. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́рту // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 630. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Та́рту // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 471. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Та́рту // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 410—411. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тарту — Юр’еў — Дзерпта — пазнавальны партал аб Тарту на рускай мове Архівавана 23 студзеня 2012.
- Вэб камеры Архівавана 28 верасня 2011.
- Знаёмства ў Тарту Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Віртуальны тур па Тарту Архівавана 23 лістапада 2011.
- Радиостанции Тарту Архівавана 21 лістапада 2011.