Сяргей Пятровіч Сахараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Сахараў)
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Пятровіч Сахараў
Saharov Sergei.jpg
Дата нараджэння

29 верасня 1880(1880-09-29)

Месца нараджэння

Полацк, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

22 красавіка 1954(1954-04-22) (73 гады)

Месца смерці

Рыга, Латвійская ССР, СССР

Грамадзянства

Расія, Латвія, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Жонка

Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава

Род дзейнасці

фалькларыст, этнолаг

Навуковая сфера

Фалькларыстыка, этнаграфія, гісторыя

Месца працы

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія

Альма-матар

Полацкае духоўнае вучылішча[d]
Віцебская духоўная семінарыя[d]
Тартускі ўніверсітэт

Вядомы як

Даследчык народнай культуры беларусаў Латгаліі

Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.

У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Лютинская легенда о старом замке»[1].

У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр'еўскага (Тартускага) універсітэта[1]; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішчаў у Юр'еве. У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З кастр. 1917 дырэктар Люцынскай рускай гімназіі. З 1921 старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 жыў у Рызе. Кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 беларускага аддзела дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1].

У 1932 гімназія ліквідавана, а С. Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. З 1935 да 1938 зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах.

Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, праказкі, дзіцячы фальклор[1].

Арыштаваны 9.7.1945. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і інш. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 без права пражывання ў Рызе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев, 1917;
  • Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935;
  • Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рыга, 1937;
  • Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939;
  • Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939.
  • Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып.1 / С.П.Сахараў. - Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums: 1940. - 160 с.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Ліс А. Збіральнік духоўных скарбаў // ЛіМ. 1980, 7 крас.;
  • Папар С. (Панізнік С.). У зялёным садзе вятры гудзелі // Голас Радзімы. 1980, 23 кастр.;
  • Шаблон:Крыніцы/БП, 1992-95
  • Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 гг. М., 1999;|ЭГБ, т. 6—1;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. — Т. 2. — Мн:, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]