Мазамбік (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Мазамбік)
Мазамбік
парт. Moçambique
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча1,5 км²
Насельніцтва14 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва9 333,33 чал./км²
Размяшчэнне
15°01′51,50″ пд. ш. 40°44′23″ у. д.HGЯO
АкваторыяМазамбікскі праліў
Краіна
Мазамбік (востраў) (Мазамбік)
Мазамбік
Мазамбік
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мазамбі́к (парт.: Moçambique) — востраў на поўначы Мазамбіка. Плошча сушы — 1,5 км². Насельніцтва (2005 г.) — 14 000 чал.

Ад назвы вострава пайшло найменне краіны Мазамбік. У 1991 г. востраў Мазамбік унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Мазамбік месціцца ў Мазамбікскім праліве у 1473,4 км на паўночны ўсход ад Мапуту, сталіцы Мазамбіка, усяго ў 3,36 км ад усходняга берага Афрыканскага кантынента, з якім злучаны з дапамогай моста. Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 3 км. Найбольшая шырыня — 490 м. Большую частку паверхні вострава займаюць гарадскія пабудовы.

Клімат трапічны пасатны. Спякотны сезон доўжыцца з кастрычніка да красавіка, калі сярэняя дзённая тэмпература трымаецца каля +27 °C — +29 °C. Са студзеня да сакавіка ідуць моцныя дажджы. Час з чэрвеня да верасня лічыцца сухім сезонам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З XI ст. востраў Мазамбік з’яўляўся важным гандлёвым цэнтрам арабаў і суахілі каля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі. У канцы XV ст. ён уяўляў сабой асобную дзяржаву на чале з султанам Алі Мусой Мбікі.

У 1498 г. падчас сваёй першай вандроўкі ў Індыю востраў наведаў партугальскі мараплавец Васка да Гама, які даў яму сучасную назву. У 1507 г. партугальская ваенная экспедыцыя на чале з Трыстанам да Кунья захапіла Мазамбік і выгнала мясцовых жыхароў-суахілі. Партугальцы пераўтварылі востраў у свой стратэгічны марскі пункт на шляху праз Мазамбікскі праліў у Індыйскі акіян. У 1558 г. італьянскія архітэктары ўзвялі на поўначы Мазамбіка моцную крэпасць Сан-Себасцьян. Яна вытрымала марскую блакаду і аблогу галандцамі ў 1607 г. і 1608 г. Да 1898 г. востраў Мазамбік з’яўляўся афіцыйным цэнтрам партугальскіх каланіяльных валоданняў на паўднёвым усходзе Афрыкі.

У 1975 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Мазамбік.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Востраў Мазамбік — адзін з галоўных цэнтраў турызму ў краіне Мазамбік. У 1991 г. востраў Мазамбік унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведвальнікаў тут цікавяць гісторыка-архітэктурныя каштоўнасці, у тым ліку:

  • Каланіяльная рэзідэнцыя — помнік архітэктуры XVIII ст. Часткай комплекса каланіяльнай адміністрацыі лічыцца сабор Св. Паўла.
  • Крэпасць Сан-Себасцьян на поўначы вострава Мазамбік, пабудаваная ў 1558 г. італьянскімі дойлідамі.
  • Умацаванне на востраве Сан-Ларэншу каля паўднёвага берага. У каланіяльныя часы выкарыстоўвалася як крэпасць і месца зняволення.

На востраве Мазамбік таксама існуюць некалькі музеяў, мячэць, індуісцкі храм, касцёлы XVII — XX стст.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 599
рус.англ.фр.