Мазамбік (востраў)
Мазамбік | |
---|---|
парт. Moçambique | |
![]() Узбярэжжа | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,5 км² |
Насельніцтва | 14 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 9 333,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
15°01′51,50″ пд. ш. 40°44′23″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мазамбікскі праліў |
Краіна | |
![]() |
Мазамбі́к (парт.: Moçambique) — востраў на поўначы Мазамбіка. Плошча сушы - 1,5 км². Насельніцтва (2005 г.) - 14 000 чал.
Ад назвы вострава пайшло найменне краіны Мазамбік. У 1991 г. востраў Мазамбік унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Мазамбік месціцца ў Мазамбікскім праліве у 1473,4 км на паўночны ўсход ад Мапуту, сталіцы Мазамбіка, усяго ў 3,36 км ад усходняга берага Афрыканскага кантынента, з якім злучаны з дапамогай моста. Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 3 км. Найбольшая шырыня — 490 м. Большую частку паверхні вострава займаюць гарадскія пабудовы.
Клімат трапічны пасатны. Спякотны сезон доўжыцца з кастрычніка да красавіка, калі сярэняя дзённая тэмпература трымаецца каля +27 °C — +29 °C. Са студзеня да сакавіка ідуць моцныя дажджы. Час з чэрвеня да верасня лічыцца сухім сезонам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З XI ст. востраў Мазамбік з'яўляўся важным гандлёвым цэнтрам арабаў і суахілі каля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі. У канцы XV ст. ён уяўляў асобную дзяржаву на чале султана Алі Мусы Мбікі.
У 1498 г. падчас сваёй першай вандроўкі ў Індыю востраў наведаў партугальскі марапавец Васка да Гама, які даў яму сучасную назву. У 1507 г. партугальская ваенная экспедыцыя на чале Трыстана да Кунья захапіла Мазамбік і выгнала мясцовых жыхароў-суахілі. Партугальцы пераўтварылі востраў у свой стратэгічны марскі пункт на шляху праз Мазамбікскі праліў у Індыйскі акіян. У 1558 г. італьянскія архітэктары ўзвялі на поўначы Мазамбіка моцную крэпасць Сан-Себасцьян. Яна вытрымала марскую блакаду і аблогу галандцамі ў 1607 г. і 1608 г. Да 1898 г. востраў Мазамбік з'яўляўся афіцыйным цэнтрам партугальскіх каланіяльных валоданняў на паўднёвым усходзе Афрыкі.
У 1975 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Мазамбік.
Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Востраў Мазамбік — адзін з галоўных цэнтраў турызму ў краіне Мазамбік. У 1991 г. востраў Мазамбік унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наведвальнікаў тут цікавяць гісторыка-архітэктурныя каштоўнасці, у тым ліку:
- Каланіяльная рэзідэнцыя — помнік архітэктуры XVIII ст. Часткай комплекса каланіяльнай адміністрацыі лічыцца сабор Св. Паўла.
- Крэпасць Сан-Себасцьян на поўначы вострава Мазамбік, пабудаваная ў 1558 г. італьянскімі дойлідамі.
- Умацаванне на востраве Сан-Ларэншу каля паўднёвага берага. У каланіяльныя часы выкарыстоўвалася як крэпасць і месца зняволення.
На востраве Мазамбік таксама існуюць некалькі музеяў, мячэць, індуісцкі храм, касцёлы XVII - XX стст.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 599 рус. • англ. • фр. |
- Сайт ЮНЕСКА
- Афіцыйны сайт Архівавана 11 жніўня 2019.
- Гісторыя і славутыя мясціны Архівавана 16 сакавіка 2016.