Манра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Манра)
Манра
англ. Manra
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча4,4 км²
Найвышэйшы пункт6 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
4°27′ пд. ш. 171°15′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Манра (Ціхі акіян)
Манра
Манра
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манра (кірыб. Manra) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 4,4 км². Незаселены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы вострава Манра захаваліся сведчанні прысутнасці людзей да прыбыцця еўрапейцаў — больш за дзясятак каменных платформаў і пліт, рэшткі калодзежаў і печаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што яны належалі палінезійскім і мікранезійскім насельнікам, якія пакінулі гэты кавалак сушы па невядомых прычынах.

У 1823 г. востраў быў адкрыты брытанскімі кітабоямі. Яны далі яму назву Сідней. Сучасная назва паходзіць з мовы кірыбаці, яна замацавалася толькі ў другой палове XX ст.

У 1882 г. брытанскі ўрад выдаў ліцэнзію аўстралійскаму прадпрымальніку Дж. Т. Арундэлу на здабычу на востраве гуана. Ён пабудаваў вузкакалейную чыгунку, аднак не прадугледзеў цяжкасцяў падыходу вялікіх транспартных суднаў да мясцовага рыфу. У выніку, адзін з караблёў разбіўся аб скалы. У 1885 г. здабычу прыйшлося перарваць.

26 чэрвеня 1886 г. Вялікабрытанія афіцыйна абвясціла аб анексіі Манра. Востраў быў здадзены ў арэнду для вырошчвання какосавай пальмы. На Манра першапачаткова працавалі выхадцы з Самоа і Такелау. У пач. 1930-ых гг. сюды перасялілі 130 чалавек з астравоў Гілберта.

У 1937 г. востраў афіцыйна ўвайшоў у склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.

У пасляваенны час вытворчасць какосаў стала малапрыбытковай, да таго ж пачалася працяглая засуха, і да 1963 г. насельніцтва пакінула Манра.

Яшчэ ў 1938 г. тут быў арганізаваны птушыны запаведнік. У 1975 г. брытанскія ўлады надалі Манра поўны запаведны статус.

У 1979 г. востраў перайшоў пад кіраўніцтва Кірыбаці, але запаведны статус захаваўся. У 2010 г. востраў быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Лагуна Манра

Востраў Манра мае каралавае паходжанне і ўяўляе сабою замкнёны атол з шырокай унутранай лагунай (2,2 км²) глыбінёй да 6 м. Вада ў лагуне надзвычай салёная.

Прырода часткова зменена чалавекам. Значную частку паверхні пакрывае лес. Акрамя мясцовых відаў раслін сустракаюцца культурныя, перш за ўсё какосавая пальма. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, крабамі, чарапахамі і казуркамі. Даволі добра захаваўся падводны свет каралавага рыфа. Цікава, што з-за распаўсюджання атрутных водарасцей многія віды рыб ля ўзбярэжжа таксама маюць атрутнае мяса. Таму нават у перыяд каланізацыі перасяленцы адмаўляліся лавіць рыбу ля вострава.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]