Воўпаўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воўпаўскае
Каардынаты: 53°22′52″ пн. ш. 24°23′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён
Даўжыня 5,6 км
Шырыня 0,85 км
Плошча 1,26 км²
Аб'ём 0,0023 км³
Даўжыня берагавой лініі 18 км
Найбольшая глыбіня 5,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Плошча вадазбору 1170 км²
Упадаюць Ваўпянка, Рось
Выцякаюць Рось
Год напаўнення 1955
Воўпаўскае (Беларусь)
Воўпаўскае
Воўпаўскае
Воўпаўскае (Гродзенская вобласць)
Воўпаўскае
Воўпаўскае

Во́ўпаўскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Кавалі.

Створана ў 1955 годзе плацінай Воўпенскай ГЭС на рацэ Рось, за 250 м ніжэй месца ўпадзення ў яе ракі Ваўпянка. Плошча воднай паверхні вадасховішча складае 1,26 км². Даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 0,85 км, даўжыня берагавой лініі каля 18 км. Найбольшая глыбіня складае 5,4 м, сярэдняя — 1,8 м. Плошча вадазбору 1170 км². Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м. Катлавіна вадасховішча знаходзіцца ў далінах рэк Рось і Ваўпянка. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае 2 залівы. Берагі абрывістыя. Заходнія берагі дасягаюць вышыні 4 м, паўднёвыя — 1,2—2 м. Дно пясчанае і ілістае. Вадасховішча праточнае.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]