Воўпенская ГЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Воўпенская ГЭС, малая гідраэлектрастанцыя ў Гродзенскай вобласці, размешчаная на рацэ Рось. Вызначаная магутнасць 500 КВт.

Воўпенская ГЭС працуе на абсталяванні ўстаноўленным у 1950-я гг. Да 1999 эксплуатацыяй ГЭС займаліся супрацоўнікі мясцовых электрычных сетак, яны выконвалі дробныя рамонты, якія не патрабавалі спецыяльных ведаў. Бягучыя і капітальныя рамонты абсталявання не рабіліся. Адсутнасць тэхнічнай дакументацыі і спецыяльных ведаў, неведанне правілаў эксплуатацыі гідраэнергетычных збудаванняў прычынілася да частковага размыву рысбермы на Воўпенскай ГЭС, бо пропуск паводкаў ажыццяўляўся толькі адным затворам з шасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дорофейчик А. Н. Гидроэнергетика Гродненщины // Энергия и менеджмент № 2(29), 2006. С. 42-45.