Расліна вырастае з карэнішча і мае да 10—20 см (рэдка да 30 см) у вышыню. Яна аднаўляецца з дапамогай спор.
Мае схаванае ў глебе карэнішча, ад якога ўверх адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаныя на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў. Бясплодная частка ліста мае выгляд авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца каласком, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага раду зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваецца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай.
Зарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2—10 см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды шматжгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5—6 гадоў).
Традыцыйна еўрапейцы выкарыстоўваюць лісце і карэнішча, як прыпарку для ранаў. Гэты сродак часам называлі «Зялёны алей міласэрнасці». Гарбату з лісця выкарыстоўвалі ў якасці сродку пры ўнутраным крывацёку і ванітах.
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
↑Зоська Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Зубкевіч Г. І. Вужоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 495.